#АРСЕНАЛДЫНАМА - УСЁ АБ МАТЧЫ
У нядзелю нас чакае выезд у Гарадзею - 14 жніўня мінскае "Дынама" згуляе матч 17-га тура Вышэйшай Лігі-2022 супраць каманды "Арсенал" з Дзяржынска.
Матч пройдзе на стадыёне "Гарадзея" і пачнецца ў 19.30. Самы аптымальны варыянт паездкі на футбол - асабісты транспарт, цягнік і міжгародняе маршрутнае таксі. Вашай увазе расклад электрычак і цягнікоў, якія адпраўляюцца ў зручны час у Гарадзею.
Выходзіць неабходна на станцыі "Гарадзея", адкуль да стадыёна неабходна дабрацца пешшу. Таксама ў Гарадзею адпраўляецца вялікая колькасць маршрутных таксі (адпраўленне кожную гадзіну ад чыгуначнага вакзала ў Мінску).
Для зваротнай дарогі падыдуць электрычкі і цягнік, які адпраўляецца ў Мінск каля 22:00 ад чыгуначнай станцыі "Гарадзея", а таксама некалькі маршрутак, якія ідуць у Мінск з 7 да 9 вечара.
Звяртаем увагу, што для заўзятараў мінскага "Дынама" квіткі будуць бясплатныя. Для іх атрымання па прыбыцці на стадыён неабходна звязацца з нашым спецыялістам па рабоце з заўзятарамі (+375 29 668 84 09).