З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ, МІНСК!
ФК "Дынама-Мінск" віншуе свой родны горад з 955-годдзем! Яркая, багатая, насычаная гісторыя горада ў апошняе стагоддзе цесна пераплецена з гісторыяй нашага футбольнага клуба. Разам мы перажылі шматлікае: перамогі, паразы, складанасці і самыя высокія дасягненні! Упэўненыя, наперадзе ў нас яшчэ шмат цікавых падзей!
Ну а зараз нам асабліва прыемна запрашаць заўзятараў на дамашнія матчы ў спартыўнае сэрца нашай сталіцы - на Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама", гадаваць будучых футбалістаў на новым сучасным стадыёне "Дынама-Юні", трэніравацца ў зручным і такім гасцінным Цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі". Гэтыя і шмат іншыя спартыўныя аб'екты Мінска і мінскага раёна сведчаць аб тым, што наша сталіца і яе жыхары любяць спорт і імкнуцца да здаровага ладу жыцця.
Мы жадаем Мінску развівацца, станавіцца ўсё прыгажэй, зручней, цікавей і радаваць сваіх жыхароў кожны дзень! Са святам, родны горад!