ЁСТЬ НАГОДА ПАДСІЛКАВАЦЦА
Галоўнай сустрэчай 21 тура, безумоўна, стане супрацьстаянне "Дынама-Мінск" - БАТЭ. На дадзены момант у турнірнай табліцы ў нас аднолькавая колькасць балаў, але ў нашага клуба ёсць гульня ў запасе.
Безумоўна, гэта матч, які варта ўбачыць на свае вочы. Таму 10 верасня едзем у Барысаў. Прапануем вам падрыхтавацца да паездкі таксама, як нашы футбалісты - актыўна, спартова і не забыцца ўзяць з сабой перакус. Ідэальны варыянт - гэта мясныя снэкі ад нашага партнёра - Маладзечанскага мясакамбіната. Сытныя і ў зручным пакаванні - ужо ляжаць у заплечніках нашых спартоўцаў.
Ёсць нагода падтрымаць каманду! Ёсць падстава падсілкавацца!