Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

УЗГАДВАЕМ ЧЭМПІЯНАТ 1982 ГОДА

25.09.2022

Перанясемся ў верасень 1982 г., у той час мінскае "Дынама" ўжо відавочна вяло барацьу за лідэрства ў чэмпіянаце СССР па футболе. 19 верасня каманда на выездзе гуляла з краснадарскай "Кубанню". Хатняя гульня з гэтым супернікам у траўні таго года завяршылася нічыёй.

19 верасня за "Дынама" згулялі: Вяргеенка, Бароўскі, Шышкін, Янушэўскі, Трухан, Пракапенка, Гоцманаў (Бялоў, 86), Пудышаў, Зыгмантовіч (Румбуціс, 53), Гурыновіч, Кандрацьеў.

Перагрупаваўшы сілы ў абароне, мінскае "Дынама" з самага пачатку гульні павяло шырокія атакі, якія арыгінальна канструявалі ў цэнтры поля Пудышаў і Пракапенка. Гоцманаву была даручана роля штурмуючага. Аднак у першым тайме і гаспадары поля давалі адпор. Да перапынку абодва галы - вынік памылак брамнікаў. Спачатку брамнік "Кубані" Балахнін не ўтрымаў мяч пасля далёкага ўдару Пракапенкі. Хутчэй за ўсіх у мяча аказаўся Кандрацьеў, які і адкрыў лік у гульні. Але і гаспадары поля зраўнялі лік пры акалічнасці даволі кур'ёзнай. Вельмі ўжо нядбайна дзейнічаў Вяргеенка, які ўводзіў мяч у гульню. Плошнік, які ўступіў у адзінаорства з галкіперам, авалодаў мячом і спакойна пераправіў яго ў браму.

Лічбы на табло не збянтэжылі ні адну з каманд. Вельмі хутка мінчукі зарабілі кутні, і атака гэтая завяршылася выдатным ударам Пракапенкі. Але мяч праляцеў побач са штангай. І гаспадары неўзабаве маглі вызначыцца. Але на гэты раз выдатна згуляў Вяргеенка, які парыраваў мяч пасля ўдару Плошніка галавой з блізкай адлегласці.

У пачатку другога тайма гаспадары мелі дзве выдатныя магчымасці трапіць у цэль. Але ў першым выпадку выдатна зрэагаваў на хвосткі ўдар Вяргеенка, а ў другім - Кобзеў прамахнуўся з лініі брамніцкай. Дынамаўцы ва ўласцівай ім манеры ўзнялі тэмп гульні. На 57-ай хвіліне атаку галавой завяршыў Гурыновіч пасля дакладнай падачы Пракапенкі з флангу. Яшчэ раз ірвануўшыся наперад, дынамаўцы атрымалі права на кутні. І зноў раней за іншых падаспеў Кандрацьеў, які праштурхнуў мяч у браму. Два галы на працягу 2-х хвілін расставілі кропкі над "i" у гэтай гульні. Гаспадары поля працягвалі барацьбу, аднак іх атакі страцілі складнасць і вастрыню.

Вынік сустрэчы 1:3. "Дынама" ізноў узначаліла табліцу першынства. Нашы тбіліскія аднаклубнікі, якія да гэтага гульнявога дня займалі першы радок, прагулялі аўтсайдэру - тарпедаўцам Кутаісі з лікам 0:1.

Наперадзе ў мінчукоў была яшчэ адна выязная гульня - з данецкім "Шахцёрам".