УПЭЎНЕНАЯ ПЕРАМОГА НАД "ГОМЕЛЕМ"
Сустрэча 22-га тура Вышэйшай Лігі-2022 паміж "Дынама" і "Гомелем" завяршылася ўпэўненай перамогай дынамаўцаў!
Падапечныя Арцёма Чалядзінскага аформілі ўпэўненую перавагу ўжо ў першым тайме. Першы гол забіў Дзяніс Грачыха на 12-ай хвіліне, затым на 24-ы разрыў павялічыў Арцём Быкаў. У пачатку другога тайма Дзяніс аформіў дубль, і з гэтым лікам каманда і дагуляла да фінальнага свістка.
Стартавы склад мінскага "Дынама": Хаткевіч, Швяцоў (к), Ігар Габрыэль, Арыньё, Кісляк (Ёсіпавіч, 69), Казлоў, Быкаў, Грачыха, Канцавы (Хавалка, 84), Ложкін (Дземчанка, 75), Бакіч (Бахар, 66).
Запасныя гульцы: Шпакоўскі, Ёсіпавіч (69), Хавалка (84), Дземчанка, Бахар (66), Сачыўка, Вакуліч.
Віншуем каманду і трэнерскі штаб з перамогай!