УПЭЎНЕНАЯ ПЕРАМОГА НАД "ДНЯПРОМ"
Сустрэча 20-га тура Вышэйшай Лігі-2022 паміж "Дынама" і "Днепр-Магілёў" завяршылася ўпэўненай перамогай дынамаўцаў!
З першых хвілін падапечныя Арцёма Чалядзінскага ўпэўнена завалодалі гульнёй. Першы гол забіў Арцём Канцавы ўжо на 15-ай хвіліне, ён жа падвоіў перавагу бела-блакітных на 28-ай. Затым вызначыўся Іван Бахар, на 40-ай хвіліне, а ў другім тайме Уладзіслаў Ложкін паставіў упэўненую кропку, забіўшы 4-ы мяч у браму магілёўцаў.
Стартавы склад мінскага "Дынама": Хаткевіч, Швяцоў (к), Ігар Габрыэль, Арыньё, Калінін, Казлоў, Быкаў (Кісляк, 60), Грачыха (Дземчанка, 80), Канцавы (Бегуноў 46), Бахар (Ложкін, 70), Бакіч (Латыхоў, 60).
Запасныя гульцы: Шпакоўскі, Сіненка, Кісляк, Ёсіпавіч, Хавалка, Дземчанка, Навумаў, Ложкін, Бегуноў, Латыхоў.
Віншуем каманду і трэнерскі штаб з перамогай!