СУДЗЕЙСКАЯ БРЫГАДА НА МАТЧ СУПРАЦЬ "ШАХЦЁРА"
Сустрэча 23-га тура Вышэйшай Лігі-2022 пройдзе на стадыёне "Трактар" 1 кастрычніка і пачнецца ў 15:00.
Галоўным суддзёй на матч мінскага "Дынама" супраць "Шахцёра" прызначаны Аляксей Кульбакоў (Гомель). Дапамагаць будуць асістэнты суддзі Сяргей Цяслюк (Гомель) і Алег Маслянка (Брэст). Рэзервовым рэферы на гульню прызначаны Аляксандр Калачынскі (Магілёў), а інспектарам матча будзе Сяргей Ілліч (Мінск).
У гэтым сезоне Кульбакоў абслугоўваў адзін матч з удзелам мінскага "Дынама", супраць "Слуцка". Той матч завяршыўся нічыёй з лікам 1-1.