СЯРГЕЙ КІСЛЯК ДЛЯ ПРЭЗЕНТАЦЫІ НОВАЙ ФОРМЫ ЗБОРНАЙ
У рамках Лігі Нацый галоўная каманда краіны згуляе супраць Казахстана і Славакіі ў новай форме. Бардовы і мятны камплекты былі прэзентаваны ўчора на рэсурсах АБФФ. Адным з удзельнікаў роліка стаў капітан нашай каманды Сяргей Кісляк.