Наступны матч Мінск 31 сакавіка (17:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ПЛАТНЫЯ ГРУПЫ Ў АКАДЭМІІ "ДЫНАМА-МІНСК"

29.09.2022

СДЮШАР "Акадэмія футбола ФК "Дынама-Мінск" аб'яўляе аб дадатковым наборы хлопчыкаў і дзяўчынак, ад 5 да 13 гадоў, у платныя групы падрыхтоўкі ў Мінску. Прафесійныя трэнеры, якія працуюць у структуры клуба, зручныя пляцоўкі для трэніровак, удзел у турнірах і спаборніцтвах - усё гэта чакае юных аматараў футбола. Заняткі праходзяць 2 і (або) 3 разы на тыдзень па адрасах:

- ДУА "Гімназія №4 г. Мінска", вул. Кунцаўшчына, 18;
- ДУА "Сярэдняя школа № 196 г. Мінска", вул. Нікіфарава, 21;
- ДУА "Сярэдняя школа № 147 г. Мінска", вул. Мірашнічэнкі, 35а.

Падрабязная інфармацыя аб наборы і умовах - па тэл.: +375 44 782 71 97. 


Дапаможам вашаму дзіцяці знайсці люімае хобі ці справу ўсяго жыцця!