1 ВЕРАСНЯ - ДЗЕНЬ ВЕДАЎ
ФК "Дынама-Мінск" віншуе з Днём ведаў усіх школьнікаў, іх бацькоў і настаўнікаў. Жадае ўсім моцных ведаў, прыемнага працэсу навучання і цікавага навучальнага года!
Наш футбольны клуб выступае за інтэграцыю спартыўнай дзейнасці ў адукацыйны працэс. Таму сёння генеральны дырэктар ФК "Дынама-Мінск" Андрэй Валер'евіч Толмач прыняў удзел у адкрыцці пасля рэннавацыі спартыўнага стадыёна ў Гімназіі №4 г. Мінска. Гэтым аб'ектам апрача вучняў гімназіі і ДУА СШ №201, якая знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці, змогуць карыстацца ўсе жыхары мікрараёна Кунцаўшчына. Таксама на футбольным полі гэтага стадыёна будуць праходзіць заняткі выхаванцаў Акадэміі футбола ФК "Дынама-Мінск".
Акрамя таго, 1 верасня мы прапанавалі нашым футбалістам узгадаць свае школьныя годы і знайсці ў хатніх архівах фота таго часу. Пазнаўшы ўдзельнікаў асноўнай каманды ў дзяцінстве, нашы падпісчыкі ў Інстаграм могуць выйграць прыз ад дынамаўскага фан-шопа.