НАШЫ Ў ЗБОРНЫХ
У перыяд з 3 па 11 кастрычніка Нацыянальная жаночая зборная Беларусі па футболе правядзе навучальна-трэніровачны збор, у рамках якога згуляе два таварыскія матчы супраць зборнай Расіі. Гульні пройдуць 7 і 10 кастрычніка ў Беларусі. Першы матч дзяўчаты згуляюць у 17:00 на «Барысаў-Арэне», 10 кастрычніка - у 15:00 на стадыёне «Трактар».
Для ўдзелу ў вучэбна-трэніровачным зборы галоўны трэнер зборнай Юрый Іванавіч Малееў (таксама галоўны трэнер каманды «Дынама-БДУФК») выклікаў 10 футбалістак мінскага «Дынама».
У склад зборнай каманды атрымалі выклік: галкіпер Кацярына Кавальчук, абаронцы Юлія Слясарчык, Арына Сітнікава і Настасся Папова; паўабаронцы Віта Мікалаенка, Ганна Піліпенка, Вікторыя Валюк, Настасся Шлапакова і Таццяна Маркушэўская; нападаючая Кацярына Дудко. Акрамя таго, у прачы з Нацыянальнай зборнай будуць задзейнічаны трэнеры нашай жаночай каманды - Руслан Камейша, Аляксандр Скакалін.
Таксама выклік у дзявочую зборную WU-19 атрымалі Аліна Харашчак і Настасся Кунцэвіч - каманду з 29 верасня па 5 кастрычніка чакае ВТЗ у Мінску, пасля якога зборная адправіцца ў Грузію, дзе будзе змагацца за пуцёўку ў лігу "А" чэмпіянату Еўропы. Потым, 7 кастрычніка, каманду чакае матч супраць Паўночнай Македоніі, 10 кастрычніка супраць Грузіі.