НАШЫ Ў ЗБОРНЫХ
У рамках кваліфікацыі чэмпіянату свету ФІФА 2023 года галоўная жаночая футбольная каманда правяла два матчы: супраць Ісландыі і Чэхіі. У першым матчы каманда пацярпела паразу на выездзе з лікам 0:6. У рамках заключнага матчу на нейтральным полі дзяўчаты саступілі з лікам 0:7.
У першым матчы ў стартавым складзе выйшлі 4 футбалісткі "Дынама-БДУФК": Настасся Папова, Юлія Слясарчык, Ганна Піліпенка і Вікторыя Валюк. Папова была заменена ў перапынку (на Дудко), астатнія адгулялі без замен. Таццяна Маркушэўская і Настасся Шлапакова з'явіліся на полі на 78-ай хвіліне. Кавальчук, Сітнікава, Мікалаенка і Сцяжко засталіся на лаўцы запасных.
У другой гульні з першых хвілін гулялі Кацярына Кавальчук, Арына Сітнікава, Юлія Слясарчык, Ганна Піліпенка, Вікторыя Валюк і Таццяна Маркушэўская. Маркушэўская была заменена на 25-ай хвіліне, Валюк у пачатку другога тайма, астатнія адгулялі без замен. Шлапакова і Сцяжко выйшлі на поле на 68-ай хвіліне, Дудко на 89-ай. Папова і Мікалаенка - на лаўцы запасных.
Каманда Юрыя Малеева завяршыла адборачны цыкл на 4-м месцы. Выніковае становішча каманд выглядае наступным чынам:
1. Нідэрланды (20); 2. Ісландыя (18); 3. Чэхія (11); 4. Беларусь (7); 5. Кіпр (1).