НАШЫ Ў ЗБОРНЫХ
Маладзёжная зборная Беларусі, у перыяд з 19 па 27 верасня, правядзе навучальна-трэніровачны збор, у рамках якога згуляе таварыскія матчы супраць зборнай Расіі U-21 і зборнай Казахстана U-21. Гульні пройдуць 21 і 27 верасня адпаведна. Матч супраць расійскай каманды пройдзе ў Барысаве, супраць аднагодкаў з Кахастана падапечныя Сяргея Ясінскага згуляюць у Мінску. Дакладны час сустрэч будзе вядомы пазней.
У склад "маладзёжкі" атрымалі выклік чатыры футбалісты асноўнага складу мінскага "Дынама": абаронца Уладзіслаў Калінін, паўабаронца Мікіта Дземчанка, а таксама нападаючыя Уладзіслаў Ложкін і Дзмітрый Латыхоў.
Таксама юніёрская зборная U-19 з 12 па 29 верасня згуляе ў матчах кваліфікацыі адборачнага раўнда Чэмпіянату Еўропы 2022/2023 у г. Вольфсбург (Германія). Па выніках лёсавання беларусы трапілі ў групу 12, дзе знаходзяцца каманды Германіі, Арменіі і Славакіі. 21 верасня наша зборная згуляе супраць Славакіі, 24 верасня - супраць Германіі, 27 верасня - супраць Арменіі.
У юніёрскую зборную адправяцца футбалісты дублюючага складу бела-блакітных: галкіпер Іван Шымаковіч, а таксама абаронца Уладзіслаў Красоўскі.
Жадаем нашым гульцам поспеху і перамог у міжнародных матчах.