НАШЫ Ў ЗБОРНАЙ: ВЫНІКІ ВЫСТУПЛЕННЯЎ ДЫНАМАЎЦАЎ
Завяршыліся матчы Лігі Нацый. Распавядаем аб выніках выступленняў гульцоў мінскага "Дынама" ў нацыянальнай камандзе.
На мінулым тыдні "белакрылыя" правялі два матчы групавога этапу: супраць каманд Казахстана і Славакіі. Адна сустрэча адбылася ў Астане, другая ў Сербіі. У першай гульні, супраць каманды Казахстана, падапечныя Георгія Кандрацьева пацярпелі паразу з лікам 1-2. Ягор Хаткевіч і Максім Швяцоў выйшлі на матч у стартавым складзе і адгулялі ўвесь матч. Іван Бахар з'явіўся на полі на 60-ых хвілінах сустрэчы.
Другая сустрэча супраць зборнай Славакіі завяршылася нічыёй з лікам 1-1. Гол за беларускую каманду забіў Іван Бахар на 45-ай хвіліне, ён жа стаў адзіным дынамаўцам, які з'явіўся на полі ў той сустрэчы. Ягор Хаткевіч і Максім Швяцоў засталіся ў запасе.
Наступныя матчы нацыянальная каманда правядзе ў лістападзе.