НАШЫ Ў ЗБОРНАЙ
Галоўная каманда краіны, у перыяд з 18 па 27 верасня, правядзе навучальна-трэніровачны збор, у рамках якога згуляе ў двух матчах групавога этапу Лігі Нацый УЕФА 2022/2023 супраць зборных Славакіі і Казахстана. Матч супраць казахскай зборнай адбудзецца 22 верасня ў Нур-Султане (пачатак у 17:00), гульню супраць Славакіі "белакрылыя" правядуць 25 верасня ў Сербіі (старт у 19:00).
У склад зборнай каманды атрымалі выклік тры футбалісты асноўнага складу мінскага "Дынама": галкіпер Ягор Хаткевіч, абаронца Максім Швяцоў, а таксама нападаючы Іван Бахар. Акрамя таго, у зборную адправіцца трэнер брамнікаў нашай Акадэміі Андрэй Сацункевіч.
Жадаем нашым гульцам поспеху і перамог у адказных матчах.