НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ #ДЫНАМАДНЕПР
Традыцыйная сумесная акцыя ФК "Дынама-Мінск" і Маладзечанскага мясакамбіната працягваецца. Па выніках кожнай дамашняй гульні трэнерскі штаб вызначае ўладальніка звання "найлепшы гулец матчу". Гэты футбаліст атрымлівае смачны і сытны мясны бокс з тыднёвым запасам мясных снэкаў ад нашага партнёра. Ёсць нагода стаць найлепшай!
У сённяшняй сустрэчы супраць "Днепр-Магілёў" найлепшым прызнаны паўабаронца Арцём Канцавы. На рахунку нашага футбаліста два галы і адна выніковая перадача. Віншуем і так трымаць!