Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

МІЖНАРОДНЫ ТУРНІР "СІЛА Ў АДЗІНСТВЕ"

28.09.2022

На гэтым тыдні ў Мінску стартуе міжнародны турнір па міні-футболе сярод дынамаўскіх каманд пад назвай "Сіла ў адзінстве". Удзел у ім прымуць "Дынама-БНТУ", гродзенскае "УУС-Дынама", "Ахова-Дынама", а таксама маскоўскае "Дынама".

"Дынама" - гэта вялізны рух, які аб'яднаў большасць спартыўных калектываў. Вядзенне здаровага ладу жыцця, прасоўванне дынамаўскіх каштоўнасцей і традыцый, выхаванне ў падрастаючага пакалення патрыятызму, маральнасці, правасвядомасці - галоўныя мэты арганізацыі. Сёння спорт аб'ядноўвае тысячы маладых людзей, бо кожны хоча быць здаровым і моцным. Турнір "Сіла ў адзінстве" - выдатная магчымасць аб'яднацца вакол нашых агульных каштоўнасцей.

Мерапрыемства пройдзе 1-2 кастрычніка ў мінскім спарткомплексе МАПІД. Расклад выглядае наступным чынам:

1 кастрычніка (субота)
- 16.45. Дынама (Масква) - Ахова-Дынама (Мінск)
- 19.15. УУС-Дынама (Гродна) - Дынама-БНТУ (Мінск)

2 кастрычніка (нядзеля)
- 12.00. Матч за 3-е месца
- 14.30. Матч за 1-е месца