ІГАР ГУРЫНОВІЧ У ЭФІРЫ "ДОБРАЙ РАНIЦЫ, БЕЛАРУСЬ!"
Ігар Гурыновіч - нападаючы залатога складу мінскага "Дынама" - сёння раніцай прыняў удзел у спецыяльным эфіры праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!", прысвечаным Дню горада Мінска.
Ігар Мікалаевіч прыгадаў, якім стадыён "Дынама" быў 40 гадоў таму, паразважаў над тым, у чым сакрэт поспеху каманды 1982 г., а таксама даў параду сучасным футбалістам.