ДЗЯНІС ГРАЧЫХА - НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МЕСЯЦА
Завершана сумеснае з нашым афіцыйным бэтынг партнёрам Winline галасаванне на званне найлепшага футбаліста ФК "Дынама-Мінск" у верасні 2022 года. Па выніках апытання заўзятараў нашага клуба найлепшым гульцом месяца быў прызнаны паўабаронца Дзяніс Грачыха: за яго аддалі свой голас 48% апытаных.
Дзяніс прыняў удзел ва ўсіх трох матчах бела-блакітных у верасні сезону-2022, у якіх адзначыўся двума галамі і чатырма галявымі перадачамі. Адзначым, што такім чынам футбаліст правёў самы выніковы месяц сярод усіх гульцоў складу.
Віншуем нашага футбаліста з перамогай у намінацыі Winline-гулец месяца!
Другое месца ў Арцёма Канцавога за яго аддалі свой голас 21% апытаных. Трэцім стаў Уладзіслаў Ложкін, які набраў 10%.