ДУШАН БАКІЧ - НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МЕСЯЦА
Завершана сумеснае з нашым афіцыйным бетынг партнёрам Winline галасаванне на званне найлепшага футбаліста ФК "Дынама-Мінск" у жніўні 2022 года. Мы рады паведаміць, што па выніках апытання заўзятараў нашага клуба найлепшым гульцом месяца быў прызнаны нападаючы Душан Бакіч: за яго аддалі свой голас 37% апытаных.
Чарнагорскі форвард прыняў удзел ва ўсіх пяці матчах бела-блакітных у жніўні сезону-2022, у якіх вызначыўся двума галамі і двума галявымі перадачамі. Адзначым, што футбаліст з'яўляецца адным з лепшых бамбардзіраў каманды і мае ў сваім актыве 8 выніковых балаў (5+3).
Віншуем нашага футбаліста з перамогай у намінацыі Winline-гулец месяца!
Другое месца ў Івана Бахара за яго аддалі свой голас 22% апытаных. Трэцім стаў Максім Швяцоў, які набраў 21%.