ДЫНАМАЎСКІ СТЫКЕРПАК У VIBER
ФК "Дынама-Мінск" рады паведаміць сваім заўзятарам аб з'яўленні ўласных стыкераў, выкананых у духу клуба, у мэсэнджэры Viber! Цяпер адной карцінкай можна перадаць прывітанне, парадавацца голу або паклікаць сяброў на матч - і ўсё ў дынамаўскім стылі.
Стыкерпак створаны спецыяльна да 95-годдзя клуба, спампаваць у Viber яго можна бясплатна па спасылцы.