#ДЫНАМАШАХЦЁР - УВАХОД СВАБОДНЫ
Ужо ў гэтую суботу нас чакае найважнейшая сустрэча: праз некалькі дзён, 1 кастрычніка, бела-блакітныя сустракаюцца з салігорскім "Шахцёрам" у рамках 23 тура Вышэйшай Лігі. Матч, які вырашыць вельмі шмат у турнірнай табліцы.
Паважаныя заўзятары, звяртаем вашу ўвагу, што матч #ДынамаШахцёр пройдзе на стадыёне "Трактар". Уваход на гульню будзе бясплатным для ўсіх аматараў футбола.
Матч пачнецца ў 15:00, сустрэчу пакажа тэлеканал Беларусь-5. Разлічваем на вашую падтрымку і ўбачымся на трыбунах! Поспеху нашай камандзе!