#ДЫНАМАГОМЕЛЬ - УВАХОД СВАБОДНЫ
Новая адказная гульня бела-блакітных: у пятніцу, 16 верасня, нашы хлопцы згуляюць матч 22 тура Вышэйшай Лігі супраць каманды "Гомель".
Паважаныя заўзятары, звяртаем вашу ўвагу, што матч #ДынамаГомель пройдзе на стадыёне "Трактар". Уваход на гульню будзе бясплатным для ўсіх аматараў футбола.
Матч пачнецца ў 16.45, сустрэчу пакажа тэлеканал Беларусь-5. Разлічваем на вашую падтрымку і ўбачымся на трыбунах!