#ДЫНАМАДНЕПР - УВХАД СВАБОДНЫ
У гэтую нядзелю, 4 верасня, нашы хлопцы згуляюць матч 20 тура Вышэйшай Лігі супраць каманды "Днепр-Магілёў".
Паважаныя заўзятары, звяртаем вашу ўвагу, што з нагоды правядзення культурна-масавага мерапрыемства на стадыёне "Дынама" (у суботу 3 верасня) матч #ДынамаДнепр пройдзе на стадыёне "Трактар". Уваход на гульню будзе бясплатным для ўсіх аматараў футбола.
Матч пачнецца ў 15:00, сустрэчу пакажа тэлеканал Яснае-TV. Разлічваем на вашую падтрымку і ўбачымся на трыбунах!