#BYCLASICO - АБ МАТЧЫ
У суботу нас чакае найважнейшы выезд у Барысаў - 10 верасня мінскае "Дынама" згуляе супраць БАТЭ ў рамках 21-га тура Вышэйшай Лігі-2022.
Матч пройдзе на стадыёне "Барысаў-Арэна" і пачнецца ў 20:00. Самы аптымальны варыянт паездкі на футбол - асабісты транспарт, электрычка і міжгародняе маршрутнае таксі. Найбольш зручным рашэннем будзе электрычка да станцыі "Печынскі". Вашай увазе расклад цягнікоў, якія адпраўляюцца ў зручны час у Барысаў.
Ад прыпынуа да стадыёна лёгка дабрацца пешшу. Таксама ў Барысаў адпраўляецца вялікая колькасць маршрутных таксі (адпраўленне кожную гадзіну ад АС "Славінскага").
Для зваротнай дарогі падыдуць маршруткі, якія ідуць у Мінск з 10 вечара, а таксама некаторыя рэйсы цягнікоў.
Звяртаем увагу, што для нашых заўзятараў традыцыйна вызначаны сектар F24 - (кошт 5 BYN). Квіткі ўжо ў продажы.