БАЯВАЯ НІЧЫЯ У #BYCLASICO
Сустрэча 21-га тура Вышэйшай Лігі-2022 паміж мінскім "Дынама" і барысаўскім БАТЭ завяршылася безгалявой нічыёй.
Шмат момантаў стварылі абедзве каманды, аднак забітых галоў гледачам убачыць не ўдалося. Бела-блакітныя і барысаўцы захавалі роўную колькасць балаў у турнірнай табліцы, але адзначым, што наша каманда па-ранейшаму мае адзін матч у запасе.
Стартавы склад мінскага "Дынама": Хаткевіч, Швяцоў (к), Ігар Габрыэль, Арыньё, Калінін, Быкаў, Казлоў (Ложкін, 74), Грачыха, Канцавы, Бакіч (Ёсіпавіч, 80), Бахар.
Запасныя гульцы: Сіненка, Кісляк, Ёсіпавіч (80), Хавалка, Дземчанка, Сачыўка, Навумаў, Ложкін (74), Вакуліч, Латыхоў.