АКЦЫЯ "ТЫДЗЕНЬ МАБІЛЬНАСЦІ"
З 16 па 22 верасня ў свеце праходзіць Тыдзень мабільнасці. Традыцыйна да гэтай акцыі далучыцца і Беларусь. На працягу сямі дзён усім аўтамабілістам прапануюць перасесці на ровары, самакаты, монаколы або аддаць перавагу грамадскаму транспарту.
У Мінску тыдзень мабільнасці завершыцца гарадской экалагічнай акцыяй "Дзень без Аўтамабіля". 22 верасня праезд у грамадскім транспарце і метрапалітэне будзе бясплатным для тых, хто мае пасведчанне кіроўцы і пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку.
У гэтым годзе тыдзень мабільнасці і акцыя "Дзень без аўтамабіля" пройдуць пад дэвізам "Беларусь за чыстае паветра". У розных раёнах сталіцы запланаваны велапрабегі, экскурсіі па экасцежках і плоггінг-забег (прабежка, сумешчаная са зборам смецця).
Акцыю падтрымлівае і ФК "Дынама-Мінск". Увесь верасень у нашай краме (Кірава 8/6, Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама", сектар D24) пакажыце пасведчанне кіроўцы пры набыцці і вы атрымаеце аўтамабільны араматызатар у падарунак.