АДКРЫТЫ УРОК АД "ДЫНАМА-МІНСК"
Акадэмія футбола нашага клуба тым часам працягвае сваю серыю выязных адкрытых урокаў у школах сталіцы.
Сёння дынамаўская дэлегацыя наведала малодшых вучняў сталічнай школы №24, каб пазнаёміць іх з асновамі футбольных трэніровак. Ва ўстанову адукацыі прыехалі трэнеры акадэміі футбола ФК «Дынама-Мінск», а таксама Дынамоша.
Талісман правёў размінку, далей хлопцаў чакалі займальныя практыкаванні і эстафеты ад нашых спецыялістаў. Дзмітрый Пархачоў і Аляксандр Мурашоў распавялі вучням аб тым, як трэніруюцца прафесійныя спартоўцы, і што трэба зрабіць для таго, каб трапіць у акадэмію мінскага «Дынама», дзе, дарэчы, заўтра пройдзе апошні дзень восеньскага адбора.
Пасля мерапрыемства хлопцы атрымалі асобныя прызы ад Дынамошы, а таксама запрашэнне наведаць найбліжэйшыя дамашнія матчы клуба.