Наступны матч Iслач (дома) 02 лiпеня (19:00)
Глядзець трансляцыю
  • Чэмпіён СССР 1982 год.

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба - перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да самага апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы абгулялі маскоўскі "Спартак" з лікам 4:3 і па выніках здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго толькі на 1 бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004.

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 раз станавіліся чэмпіёнамі Беларусі па футболе.

    У дэбюце розыгрышу нацыянальнага першынства футбалістам "Дынама" не было роўных - 5 раз запар бела-блакітныя станавіліся чэмпіёнамі краіны. Праз два сезоны дынамаўцы з Мінска зноў сталі пераможцамі першынства Беларусі.

    У апошні раз футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся чэмпіёнамі краіны ў 2004 годзе..

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

VIP-МЕСЦЫ НА СТАДЫЁНЕ "ДЫНАМА"

19.05.2022

Паважаныя заўзятары, нагадваем вам, што на кожны дамашні матч мінскага «Дынама» вы можаце набыць квіткі ў адмысловую VIP ложу і зрабіць час свайго знаходжання на стадыёне яшчэ лепшым.
 


Што яны ў сябе ўключаюць:

1. Зручнае крэсла з падлакотнікам і падшкляннікам.
2. Выдатны від на футбольнае поле.
3. Памяшканне за шклом, абсталяванае кандыцыянерам. Тут вы можаце сагрэцца ўзімку і астудзіцца ўлетку.
4. Мяккія канапы і крэслы - выдатнае месца для абмеркавання футбольнага матчу ў коле сяброў і сям'і.
5. Памяшканні абсталяваны TV, а значыць, вы зможаце паглядзець паўтор і таксама іншыя трансляцыі ў рэжыме live і не ўпусціць ніводнага моманту.
6. Асобны санвузел толькі для наведвальнікаў VIP-43.
7. Асобны ўваход у чашу стадыёна.


Таксама вас чакаюць унікальная яркая фота-зона ў холе, бясплатная пітная вада, снэкі і гарачыя напоі, магчымасць замовіць прысмакі і ахаладжальныя напоі па спецыяльным меню, а таксама ўнікальная прапанова па замове атрыбутыкі з нашага фан-шопа са зніжкай 10% і дастаўкай да месца прагляду матчу.


Набыць квіток на цёплыя месцы вельмі проста і зрабіць гэта вы можаце на сайце Ticketpro: для гэтага вам неабходна ў раздзеле набыцця квіткоў выбрать VIP 43 (сектар А9) і аформіць заказ.

Чакаем вас на матчы, падтрымаем каманду разам на выдатных месцах.

Теги: Сезон-2022