ВІНШУЕМ З ДНЁМ ПЕРАМОГІ
Паважаныя заўзятары, мінчукі, беларусы!
Футбольны клуб «Дынама-Мінск» віншуе вас са Святам - з 77-годдзем Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!
Дзевятае траўня для ўсіх жыхароў Беларусі – святы дзень, а ветэраны Вялікай Айчыннай – самыя паважаныя, ганаровыя і заслужаныя грамадзяне нашай краіны. Мы заўсёды будзем памятаць і дзякаваць нашым бацькам і дзядам за той вялікі подзвіг.
Адміністрацыя, супрацоўнікі клуба і футбалісты мінскага «Дынама» жадаюць усім ветэранам Вялікай Айчыннай моцнага здароўя і віншуюць усіх з важнай датай нашай гісторыі.