ВАЖНАЯ ПЕРАМОГА Ў ГОМЕЛІ
Сустрэча 7-га тура Вышэйшай Лігі-2022 паміж мінскім "Дынама" і камандай "Гомеля" завяршылася важнай перамогай бела-блакітных!
Першы тайм каманды завяршылі з лікам 0-0, але ў другім тайме бела-блакітныя здолелі выйсці наперад дзякуючы неверагоднаму голу Душана Бакіча.
Адзначым, што дынамаўцам не ўдавалася прывезці 3 балы з Гомеля з сезону 2019. На гэты момант падапечныя Арцёма Чалядзінскага займаюць другі радок у турнірнай табліцы.
Віншуем каманду і трэнерскі штаб з перамогай!