УЗГАДВАЕМ ЧЭМПІЯНАТ 1982 ГОДА
Ужо заўтра адбудзецца чарговае беларускае Класіка. "Дынама-Мінск" прымае барысаўскі БАТЭ. Напярэдадні Дня працы 1982 года "Дынама" таксама прымала прынцыповага суперніка - "Зеніт".
26 красавіка ў Мінску было ўсяго толькі 7 градусаў цяпла і ішоў праліўны дождж, але гэта не перашкодзіла сабраць на трыбунах амаль 15 тысяч заўзятараў.
Гэтую гульню "Дынама" згуляла наступным складам: Вяргеенка, Трухан, Курненін, Янушэўскі, Шышкін, Пракапенка (Зыгмантовіч, 65), Алейнікаў, Пудышаў, Мельнікаў, Гурыновіч, Кандрацьеў (Васілеўскі, 72). Трэнеру прыйшлося перабудоўваць гульню з прычыны адсутнасці траўмаваных Бароўскага і Гоцманава. Такім чынам Шышкін заняў месца на фланзе абароны, саступіўшы месца ў цэнтры Янушэўскаму. Алейнікаў вылучыўся ў сярэднюю лінію, і, галоўнае, упершыню на полі з'явіўся капітан каманды Пудышаў. Усе гэтыя меры прызначаліся для ўзмацнення нападу. І сапраўды, вынік у гэтым плане быў.
Дынамаўцы пачалі гульню з масіраваных нападаў. У мінчукоў была відавочная перавага ва ўладанні мячом. Аднак стан поля замінаў: гульня з вялікай колькасцю перадач, уласцівая дынамаўцам, не ладзілася. Ды і мяч упарта не ішоў у браму. На 27-ай хвіліне Гурыновіч трапляе ў штангу, на 28-ай Пракапенка - проста ў рукі брамніка гасцей - Бірукова. Далей Пудышаў трапляе ў перакладзіну. У самым пачатку другога тайма не ўдалося ўзяць браму ленінградцаў і Кандрацьеву. Мінчукі бесперапынна атакавалі, але безвынікова. Зрэшты ні адна атака гасцей таксама не ўвянчалася поспехам. Упэўнена гулялі брамнікі абедзвюх каманд.
Вострая барацьба завяршылася нічыёй. Каманды зарабілі па адным бале і зараз турнірная табліца выглядала наступным чынам:
Наперадзе "Дынама" чакаў выязны матч у Маскве супраць ЦСКА.
Фота: www.fc-dynamo.ru