УЗГАДВАЕМ ЧЭМПІЯНАТ 1982 ГОДА
22 траўня "Дынама" рыхтуецца прымаць на сваім хатнім стадыёне каманду з Віцебска ў межах 9 тура чэмпіянату Беларусі. А ў чэмпіянаце СССР у 1982 годзе да гэтага часу ўжо было згуляна 11 тураў. У апошнім "Дынама" прымала краснадарскую "Кубань". 16 траўня на матчы прысутнічалі амаль 24 тысячы гледачоў.
"Кубань" да гэтага дня лідзіравала ў чэмпіянаце як па забітых (16), так і па прапушчаных мячах (16). Ясна было, што супернік непрадказальны.
Згуляла "Дынама" наступным складам: Курбыка, Трухан, Курненін, Янушэўскі, Румбуціс, Пракапенка, Гоцманаў, Пудышаў, Алейнікаў, Гурыновіч (Сокал, 70), Кандрацьеў (Зыгмантовіч, 55).
Госці адразу адцягнуліся ў глухую абарону і правялі ў абароне ці ледзь не ўсе 90 хвілін. Атакавалі ў "Дынама" і Курненін, і Алейнікаў, і Румбуціс, і Гоцманаў, быў небяспечны штрафны ў выкананні Пудышава. Ужо на 8-й хвіліне пасля прыгожай двуххадоўкі Пракапенка-Гурыновіч форвард з блізкай адлегласці прамахнуўся. На 70-й хвіліне брамнік "Кубані" прадэманстраваў цудоўную рэакцыю, парыраваўшы мяч, накіраваны Гурыновічам пад перакладзіну з блізкай адлегласці. У цэлым магчымасцяў адкрыць лік у дынамаўцаў было больш, чым у супернікаў, аднак у завяршальных фазах нападаў яны часцяком мітусіліся і недакладна білі па браме.
У канцы матчу "Дынама" пачало спяшацца, як следства, дапускаць памылкі, і гульня нават выраўнялася, а атакі разгарнуліся ў бок нашай браму. За чатыры хвіліны да канца сустрэчы быў небяспечны ўдар па браме мінчукоў. Плошнік у сумятні змог завалодаць мячом і раптоўна прабіў з васьмі метраў, але крыху недакладна.
Вынік матчу: нулявая нічыя. Страціўшы балы, "Дынама" пакінула першы радок турнірнай табліцы:
Каб узяць рэванш, "Дынама" кінула ўсе сілы на падрыхтоўку да наступнага матчу: 23 траўня супраць данецкага "Шахцёра".
Фота: www.fc-dynamo.ru