УЗГАДВАЕМ ЧЭМПІЯНАТ 1982 ГОДА
Ужо заўтра "Дынама-Мінск" згуляе на выездзе з "Гомелем", а 40 гадоў таму ў гэты дзень "Дынама" сустракалася з ЦСКА ў Маскве.
Гэтым матчам пачаўся 9 тур чэмпіянату. Але час правядзення гульні супаў з адным з цэнтральных матчаў паміж ЦСКА і "Спартаком" па хакеі, таму на трыбунах было нешматлюдна. А гульня аказалася якраз такой, за якой варта было назіраць.
Эдуард Малафееў вызначыў наступны склад гульцоў: Курбыка, Трухан, Курненін, Янушэўскі, Алейнікаў, Пракапенка, Гоцманаў (Мельнікаў, 78), Пудышаў, Зыгмантовіч (Румбуціс, 50), Гурыновіч, Кандрацьеў.
У першым тайме перавага была на баку гаспадароў і два мячы апынуліся ў нашай браме. Адказала "Дынама" толькі адным голам у выкананні Алейнікава на 37-ай хвіліне.
У другім тайме ініцыятыву перахапіла "Дынама", і дадалося працы ў брамніка армейцаў. Абароне гаспадароў поля прыйшлося гуляць пад вялікай напругай, з'явіліся памылкі, імі і скарысталіся мінчукі. На 52-й хвіліне ўдарам з-за межаў штрафной плошчы гол забіў Пудышаў. Здавалася, нічыя - гэта вынік сустрэчы. Але канчатковую кропку ў ёй усё ж паставіў удар Пракапенкі на 62-й хвіліне. Армейцы парушылі правілы ў цэнтры поля. Звычайна такі эпізод не тоіць у сабе небяспекі. Аднак Курненін па дыяганалі моцна прабіў у бок брамы, мяч даляцеў да далёкай штангі, і Пракапенка без перашкод галавой пераправіў яго ў браму.
3:2 і "Дынама" запісвае яшчэ 2 балы ў свой актыў, абгуляўшы ЦСКА на іх жа полі. Наступны матч у нашай каманды зноў быў у Маскве. На гэты раз - 12 траўня з "Тарпеда".
А пасля 7 траўня турнірная табліца выглядала так: