УРА, КАНІКУЛЫ! "АКАДЭМІЯ ФУТБОЛА" ПРАВЯЛА АПОШНІ АДКРЫТЫ УРОК У ГЭТЫМ ВУЧЭБНЫМ ГОДЗЕ
Меньш за два тыдні застаецца да канца навучальнага года. На вакацыі адправяцца і выязныя адкрытыя ўрокі ад "Акадэміі футбола". Апошні званок празвінеў на ўроку ў сярэдняй школе №23 г. Мінска.
Сюды прыехалі трэнеры акадэміі, футбаліст асноўнай каманды Іван Пешыч і Дынамоша. Вучняў чакала размінка, вясёлыя гульні і вядома, футбол. Дарэчы, наш нападаючы прымерыў амплуа брамніка.
Іван Пешыч: "Я вельмі рады прысутнічаць на такім мерапрыемстве. Лічу, што дзяцей трэба знаёміць бліжэй са спортам, паказваць, які можа быць рост праз спорт. Я таксама быў маленькі, калі пачаў займацца футболам. Каля 9 гадоў мне было. Трэба менавіта так шукаць будучыя таленты".
Пасля ўрока ўсе ахвочыя маглі сфатаграфавацца са сваімі героямі і пагутарыць. Школьнікі атрымалі квіткі на найбліжэйшы хатні матч з "Віцебскам", які адбудзецца 22 траўня ў 19:00 на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама".
За 2021/22 навучальны год супрацоўнікі ФК "Дынама-Мінск" наведалі 7 школ (некаторыя некалькі разоў) і адзін дзіцячы дом з выязнымі ўрокамі, а гэта значыць, што больш за 300 дзяцей змаглі бліжэй пазнаёміцца з футболам.
У новым навучальным годзе запланаван працяг дадзенай акцыі.