СУДЗЕЙСКАЯ БРЫГАДА НА МАТЧ СУПРАЦЬ "ТАРПЕДА-БЕЛАЗ"
Сустрэча 10-га тура Вышэйшай Лігі-2022 пройдзе на стадыёне "Тарпеда" (Жодзіна) 28 траўня і пачнецца ў 17:00.
Галоўным суддзёй на матч мінскага "Дынама" супраць "Тарпеда-БелАЗ" прызначаны Сяргей Краснікаў (Гродна). Дапамагаць будуць асістэнты суддзі Хомчанка Юры (Віцебск) і Пакулін Кірыл (Віцебск). Рэзервовым рэферы на гульню прызначаны Рудзянкоў Павел (Гомель), а інспектарам матчу будзе Пырэеў Мікалай (Мінск).
У мінулым сезоне Краснікаў абслугоўваў пяць матчаў з удзелам мінскага "Дынама": супраць "Спадарожніка", "Тарпеда-БелАЗ", "Слуцка", "Мінска" і берасцейкага "Руха". У чатырох сустрэчах бела-блакітныя атрымалі перамогі, у яшчэ адной згулялі ўнічыю. Сёлета брыгада абслугоўвала матч сталічнага дэрбі і гульню супраць "Днепр-Магілёў", у якіх дынамаўцы таксама атрымалі перамогі.