СУДЗЕЙСКАЯ БРЫГАДА НА МАТЧ СУПРАЦЬ "ВІЦЕБСКА".
Сустрэча 9-га тура Вышэйшай Лігі-2022 пройдзе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" 22 траўня і пачнецца ў 19:00.
Галоўным суддзёй на матч мінскага "Дынама" супраць "Віцебска" прызначаны Віктар Шымусік (Асіповічы). Дапамагаць будуць асістэнты суддзі Бантэеў Аляксандр (Бабруйск) і Вайцяшонак Аляксей (Асіповічы). Рэзервовым рэферы на гульню прызначаны Ясель Арцём (Мінск), а інспектарам матчу будзе Чэрнік Віктар (Гродна).
У мінулым сезоне Шымусік абслугоўваў адзін матч з удзелам мінскага "Дынама" - супраць мазырскай "Славіі" ў рамках 30 тура. Тады бела-блакітныя згулялі ўнічыю.