СУДЗЕЙСКАЯ БРЫГАДА НА МАТЧ СУПРАЦЬ "ШАХЦЁРА"
Сустрэча 8-га тура Вышэйшай Лігі-2022 пройдзе ў Салігорску 14 траўня і пачнецца ў 20:00.
Галоўным суддзёй на матч мінскага "Дынама" супраць "Шахцёра" прызначаны Сяргей Сцяцурын (Брэст). Дапамагаць будуць асістэнты суддзі Сяргей Касавец (Брэст) і Дзяніс Пашкевіч (Брэст). Рэзервовым рэферы на гульню прызначаны Дзяніс Тарасюк (Брэст), а інспектарам матча будзе Юры Майстроў (Фаніпаль).
У мінулым сезоне Сцяцурын абслугоўваў тры матчы з удзелам мінскага "Дынама": супраць "Гомеля" (20 тур), супраць "Смаргоні" (24 тур) і супраць БАТЭ (28 тур). У трох дадзеных сустрэчах у бела-блакітных адна параза, адна перамога і адна нічыя адпаведна.