СУДЗЕЙСКАЯ БРЫГАДА НА МАТЧ СУПРАЦЬ "ГОМЕЛЯ"
Сустрэча 7-га тура Вышэйшай Лігі-2022 пройдзе ў Гомелі 8 траўня і пачнецца ў 19:00.
Галоўным суддзёй на матч мінскага "Дынама" супраць "Гомеля" прызначаны Павел Каранец (Жодзіна). Дапамагаць будуць асістэнты суддзі Віктар Фамін (Жодзіна) і Аляксандр Вашкевіч (Маладзечна). Рэзервовым рэферы на гульню прызначаны Максім Качалюк (Брэст), а інспектарам матча будзе Юры Дупанаў (Жодзіна).
Нагадаем, у мінулым сезоне Каранец абслугоўваў два матчы з удзелам мінскага "Дынама": супраць "Энергетыка-БДУ" (22 тур), а таксама супраць гродзенскага "Нёмана" (29 тур). У гэтым сезоне гэта брыгада працавала на матчы супраць мазырскай "Славіі" (3 тур). У гэтых трох сустрэчах перамогу атрымлівалі бела-блакітныя.