Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

СЯРГЕЙ КІСЛЯК: ПАСЛЯМАТЧАВАЕ ФЛЭШ-ІНТЭРВ'Ю

08.05.2022

- Віншуем з перамогай! Як ацэньваеш сённяшні матч?

- Дзякуй! Самае галоўнае, што дабіліся перамогі. Гульня была цяжкая. Хаця, як мне здаецца, у нас было больш галявых добрых момантаў. Думаю, перамаглі заслужана. Але ёсць да чаго імкнуцца і ў чым дадаваць.

- Ужо амаль год мы не перамагалі "Гомель". Наколькі важная гэтая перамога для каманды ў маральным і эмацыйным плане?

- У галаве было, што мы саступілі "Гомелю" ў Кубку. І хацелася "даўжок аддаць". І гэта атрымалася. Самае галоўнае, што мы зарабілі 3 балы. Рухаемся далей. І хацелася б яшчэ адзначыць класную атмасферу на стадыёне. Вельмі добрае футбольнае поле было. Прыйшло шмат людзей, магчыма, большасць балела за “Гомель”, але атмасфера была класная.

- Як табе супернік? Яны і фіналісты Кубка і ўвогуле добра глядзяцца па сезоне.

- Добрая каманда. Імкнуцца гуляць футбол у пас. Цікавая каманда. Тым больш, яны гулялі дома. З імі было цяжка. Я думаю ў чэмпіянаце каманда таксама будзе змагацца за добрыя мэты.

- Наступны ў нас "Шахцёр", таксама на выездзе, таксама адзін з асноўных канкурэнтаў, таксама няпростая каманда. Як рыхтуецеся?

- З заўтрашняга дня пачынаем рыхтавацца. Будзем намаацца змяніць тое, што даўно "Шахцёр" не перамагалі.