РАМАН БЕГУНОЎ - 200 МАТЧАЎ У ВЫШЭЙШАЙ ЛІЗЕ
Матч супраць "Гомеля" стаў юбілейным для абаронцы нашай каманды Рамана Бегунова: у Гомелі футбаліст нарэшце вярнуўся на поле пасля траўмы і тым самым правёў свой 200-ты матч у Вышэйшай Лізе. Першы раз у элітным дывізіёне Раман з'явіўся на полі ў 2012 годзе ў складзе ФК "Мінск". І вось, у сезоне-2022 за плячыма Бегунова 200 згуляных сустрэч у айчынным чэмпіянаце.
- 87 матчаў за "Мінск"
- 70 матчаў за "Дынама-Мінск"
- 32 матчы за "Шахцёр"
- 11 матчаў за "Тарпеда-БелАЗ"
Віншуем Рамана і чакаем яшчэ крутых лічбаў ад нашага футбаліста.