ПЕРШАЯ ДАМАШНЯЯ ПЕРАМОГА
Сустрэча 9-га тура Вышэйшай Лігі-2022 паміж мінскім "Дынама" і "Віцебскам" завяршылася доўгачаканай перамогай дынамаўцаў.
Важны матч правяла сёння каманда на Нацыянальным стадыёне "Дынама". Бела-блакітныя першыя адкрылі лік з пенальці, гол на рахунку Івана Бахара. Затым госці здолелі зраўняць лік з кутняга, але намаганнямі Уладзіслава Ложкіна на 92-ай хвіліне дынамаўцы зноў выйшлі наперад!
Стартавы склад мінскага "Дынама": Хаткевіч, Швяцоў, Навумаў, Бегуноў, Кісляк (к) (Казлоў, 67), Быкаў (Латыхоў, 77), Грачыха, Вакуліч, Дземчанка (Ложкін, 84), Бахар, Бакіч (Валенчыч, 62).
Запасныя гульцы: Шпакоўскі, Бутарэвіч, Барадзін, Сачыўка, Ложкін (84), Калінін, Валенчыч (62), Казлоў (67), Латыхоў (77).
Віншуем каманду і трэнерскі штаб з перамогай!