НАШЫ Ў ЗБОРНЫХ
Юніёрская зборная Беларусі U-19, у перыяд з 3 па 14 чэрвеня, правядзе навучальна-трэніровачны збор і прыме ўдзел у двух міжнародных таварыскіх матчах супраць зборнай Узбекістана. Гульні пройдуць 11 і 14 чэрвеня.
У стан юніёрскай каманды атрымалі выклік наступныя футбалісты дублюючага складу мінскага "Дынама": Арцём Каратай, Іван Шымаковіч, Ілля Дубінец, Уладзіслаў Красоўскі.
Таксама ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі два кантрольныя спарынгі правядзе і юнацкая зборная U-16. На наступным тыдні, 2 і 4 чэрвеня, каманда згуляе супраць зборнай Расіі (абодва матчы пройдуць у Мінску). У склад зборнай адправяцца Павел Апяцёнак, Дзяніс Казлоў і Сяргей Журневіч (усе - гульцы каманды #Дынама2007).
Таварыскія матчы супраць аднагодкаў са зборнай Расіі чакаюць і зборную U-17, у якую выкліканы Трафім Мельнічэнка, Васіль Чарняўскі і галоўны трэнер #Дынама2006 Вадзім Ласоўскі. Падапечныя Аляксандра Юрэвіча таксама правядуць гульні 2 і 4 чэрвеня ў Мінску.