НАШЫ Ў ЗБОРНЫХ
Маладзёжная зборная Беларусі, у перыяд з 29 траўня па 9 чэрвеня, прыме ўдзел у трох матчах групавога этапу кваліфікацыі ЧЕ-2023 супраць аднагодкаў з Кіпра, Партугаліі і Ісляндыі. Першую гульню падапечныя Сяргея Ясінскага правядуць 1 чэрвеня супраць кіпрыётаў, другую - 4 чэрвеня супраць зборнай Партугаліі. Абодва матчы пройдуць у Ерэване (Арменія).
Трэцюю сустрэчу, супраць каманды Ісляндыі, "маладзёжка" згуляе ў г. Рэйк'явік (Ісляндыя). Дакладны час і месца правядзення будуць аб'яўлены дадаткова.
У склад зборнай каманды атрымалі выклік два футбалісты асноўнай каманды мінскага "Дынама": паўабаронца Мікіта Дземчанка, а таксама нападаючы Уладзіслаў Ложкін.
Жадаем нашым гульцам удачы і перамог наступных матчах.