НАШЫ Ў ЗБОРНЫХ
Галоўная каманда краіны, у перыяд з 30 траўня па 14 чэрвеня, правядзе навучальна-трэніровачны збор, у рамках якога згуляе ў матчах групавога этапу Лігі Нацый УЕФА 2022/2023 супраць зборных Славакіі, Азербайджана і Казахстана. Матчы супраць Славакіі і Казахстана адбудуцца 3 і 10 чэрвеня адпаведна, у г. Нові-Сад (Сербія). З Азербайджанам падапечныя Георгія Кандрацьева правядуць дзве сустрэчы, 6 і 13 чэрвеня, адна з якіх пройдзе ў Сербіі, а другая - у Баку.
У склад зборнай каманды атрымалі выклік адразу шэсць футбалістаў асноўнага складу мінскага "Дынама": галкіпер Ягор Хаткевіч, абаронцы Максім Швяцоў і Раман Бегуноў, паўабаронцы Дзяніс Грачыха і Арцём Быкаў, а таксама нападаючы Іван Бахар.
Жадаем нашым гульцам поспеху і перамог!