МІХАІЛ КАЗЛОЎ - 50 МАТЧАЎ ЗА ДЫНАМА
Матч супраць барысаўскага БАТЭ стаў юбілейным для паўабаронцы нашай каманды Міхаіла Казлова - паўабаронца адгуляў 50 матчаў за бела-блакітных. Першую гульню за Дынама футбаліст згуляў у красавіку 2020 года - тады Міхаіл выйшаў супраць гродзенскага "Нёмана". І вось, праз два гады, першая юбілейная лічба. У гэтых сустрэчах Казлоў вызначыўся дзвюма галамі і трыма выніковымі перадачамі.
- 46 матчаў у Вышэйшай Лізе
- 3 матчы ў Кубку Беларусі
- 1 матч у Лізе Еўропы
Віншуем Міхася і жадаем гульцу толькі дадаваць у выніках.