ФК "ДЫНАМА-МІНСК" ПАМЯТАЕ
Напярэдадні 77-й гадавіны Вялікай Перамогі футбалісты асноўнай каманды, трэнеры і кіраўніцтва клуба пабывалі ў важным гістарычным пункце нашай сталіцы. Тут размешчаны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама скульптурны комплекс "Мінск - горад-герой".
Менавіта сюды беларусы прыносяць кветкі ў знак памяці пра падзеі 1941-1945 гг. Сёння ў гэтай акцыі паўдзельнічалі і нашы спартоўцы. Знайсці час для такой важнай місіі хлопцы змаглі нават у сваім напружаным графіку падрыхтоўкі да гульні супраць "Гомеля".