ІВАН БАХАР - 150 МАТЧАЎ У КАР'ЕРЫ
Матч супраць жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" стаў юбілейным для нападаючага нашай каманды Івана Бахара - гулец правёў 150 матчаў у сваёй клубнай кар'еры. Сваю кар'еру Іван пачынаў у складзе футбольнага клуба "Мінск", за які выступаў больш за 5 гадоў (упершыню за асноўны склад футбаліст згуляў у 2014 годзе). Пачынаючы з 2019 года Бахар з'яўляецца футбалістам бела-блакітных.
- ФК "Мінск": 88 матчаў, 17 галоў і 5 галявых перадач
- ФК "Дынама-Мінск": 62 матчы, 16 галоў і 9 галявых перадач.
Віншуем Івана і жадаем гульцу толькі дадаваць у выніках.