Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

#ГОМЕЛЬДЫНАМА - УСЁ АБ МАТЧЫ

07.05.2022

Заўтра нас чакае выезд у Гомель - 8 траўня мінскае "Дынама" згуляе матч 7-га тура Вышэйшай Лігі-2022 супраць каманды "Гомель". 


Матч пройдзе на стадыёне "Цэнтральны" і пачнецца а 19:00. Самы аптымальны варыянт паездкі на футбол - асабісты транспарт, а таксама цягнік і міжгародняе маршрутнае таксі. Вашай увазе расклад цягнікоў, якія адпраўляюцца 8 траўня:


Ад чыгуначнага вакзала да стадыёна можна дабрацца пешшу, альбо на аўтобусе №8 (да прыпынку Фабрыка 8 сакавіка). Таксама ў Гомель адпраўляецца вялікая колькасць маршрутных таксі. Найбольш зручнай кропкай для выхаду з'яўляецца гомельскі аўтавакзал. 


Для зваротнай дарогі падыдзе цягнік, які адпраўляецца ў Мінск у 22:10 (№621), некалькі маршрутак, якія ідуць у Мінск з 9 да 10 вечара. Пачатковым прыпынкам таксама з'яўляецца аўтавакзал. 


Звяртаем увагу на тое, што для заўзятараў мінскага "Дынама" выдзелены сектары 6,7. Набыць квіткі можна ў касах стадыёна ў дзень гульні з 17.00. 

Теги: Сезон-2022