ЭМАЦЫЯНАЛЬНАЯ ПЕРАМОГА Ў ЖОДЗІНО
Сустрэча 10-га тура Вышэйшай Лігі-2022 паміж мінскім "Дынама" і камандай "Тарпеда-БелАЗ" завяршылася важнай перамогай бела-блакітных!
Сапраўдную галявую феерыю наладзілі каманды сёння на стадыёне "Тарпеда". Дынамаўцы першымі адкрылі лік дзякуючы выдатнаму штрафному ў выкананні Сяргея Кісляка, але затым "аўтазаводцы" ў выніку аўтагола Навумава аднавілі раўнавагу. Праз некалькі хвілін "Тарпеда-БелАЗ" выйшла наперад з дапамогай гола Пабудзея, аднак рэалізаваны пенальці Быкава вярнуў каманды да нічыйнага выніку. У пачатку другога тайма зноў вызначыўся Пабудзей, але бела-блакітные дзякуючы галам Быкава і Бегунова здолелі выйсці наперад і захавалі пераможны лік.
Адзначым, што гэты матч атрымаўся самым выніковым для дынамаўцаў у гэтым сезоне.
Віншуем каманду і трэнерскі штаб з перамогай!